| Название: | budzma.org - Будзьма Беларусамі! |
| Описание: | Пра беларускую культуру актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове! |
| Сайт: | https://t.me/budzmaby |
|
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.me (http://budzma.org/)) мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Нас чытаць бяспечна! ? Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook (https://www.facebook.com/budzmabelarusami)), VK (https://vk.com/budzmabelarusami)), Youtube (https://www.youtube.com/user/thebudzma/)), Instagram (https://www.instagram.com/budzma/)), Twitter (https://twitter.com/budzma)), Tiktok (https://www.tiktok.com/@budzma_razam)) Будзьма беларусамі і будзьма разам! ![]() Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma Показать больше |
|
?Чатыры карціны Марка Шагала сышлі з малатка на аўкцыёне ў Цюрыху
Чатыры карціны пэндзля Марка Шагала ў пятніцу былі прададзеныя на аўкцыёне ў Цюрыху, самую вялікую суму аддалі за працу «Блакітная ваза» — яна пайшла з малатка за 670 тысяч даляраў. Чым каштоўныя прададзеныя карціны - чытайце тут (https://budzma.me/news/chatyry-kartsiny-shagala.html)). |
|
Уладзімір Арлоў: Нашы жанчыны – феномен беларускай гісторыі
Феномен палягае ў тым, што жанчыны ад першых стагоддзяў існавання дзяржаўнасці на нашых землях «гралі не проста вельмі важную, а выключную ролю». ?Увечары 24 чэрвеня ў Вільні з аншлагам прайшла сустрэча з гісторыкам і пісьменнікам Уладзімірам Арловым «Жанчыны ў паўстанні Кастуся Каліноўскага: маці, жонкі, каханыя...». ?У сваім расповедзе паўстаннем 1863 г. пісьменнік не абмежаваўся. Жанчыны не былі ў ценю падзей яшчэ ад старажытных дзён Полацка, ад якога, як памятаем, “пачаўся свет”. ?Калі я думаю і пішу пра гэта, я бачу вельмі шмат аналогій і асацыяцый з сучаснасцю, з падзеямі 2020-га і наступных гадоў. Дакументы, складзеныя імперскімі следчымі, паведамляюць, што яшчэ да пачатку паўстання многія літвінкі (назва Беларусь і беларусы перамагла толькі ў 20 стагоддзі, не без удзелу, дарэчы, Каліноўскага і паўстанцаў) насілі рэвалюцыйныя знакі і адзенне, спявалі забароненыя гімны і песні. ➡️Прыводзім самыя цікавыя ўрыўкі (https://budzma.me/news/arlou-zhanchyny-u-belaruskay-gistoryi.html))з выступу Уладзіміра Арлова. Показать больше |
|
Блізнюк у мініяцюры: скульптурную карту цэнтра старога горада адкрылі ў ВіцебскуМанументальна-дэкаратыўную скульптуру «Віцебск гістарычны» у выглядзе міні-карты цэнтра старога горада адкрылі 23 чэрвеня ля абласнога краязнаўчага музея. Чым цікавы помнік – чытайце па спасылцы (https://budzma.me/news/bliznyuk-u-miniyatsyury.html)). Показать больше |
|
У Германіі знайшлі ў ідэальным стане бронзавы меч узростам 3000 гадоўЗнаходка археолагаў яшчэ нават ззяе і ствараецца адчуванне, што яго паклалі ў зямлю толькі «ўчора». Падрабязней пра ўнікальную знаходку – тут (https://budzma.me/news/mech-uzrostam-3000-god.html)). Показать больше |
|
25 чэрвеня 1447 г. Казімір абраны каралём Польшчы
Вялікі князь Казімір, сын Ягайлы, спачатку вёў антыпольскую палітыку. Вярнуў ад Польшчы да ВКЛ Валынь і Падолле. Але пасля смерці караля Уладзіслава, свайго брата, усё ж пагадзіўся быць манархам дзвюх дзяржаваў. Цікава, што прысягу Польшчы ён даў толькі ў 1453-м, праз шэсць гадоў пасля абрання. Казімір усё жыццё трымаў баланс паміж цэнтралізацыяй улады і прывілеямі для дваранаў. З аднаго боку, скасаваў удзельныя княствы, з іншага — пашыраў уладу феадалаў, якія адно і маглі ўзначальваць мясцовыя органы ўлады. У 1468-м Казімір выдаў Судзебнік — першую спробу ўпарадкавання крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ. За Казімірам Наўгародчына магла аказацца ў ВКЛ: тамтэйшыя баяры папрасіліся ў склад дзяржавы, Казімір пагадзіўся, але маскоўскі князь узяў горад штурмам і ўчыніў бойню. Казімір ваяваў з тэўтонамі і татарамі, а свайго старэйшага сына пасадзіў на трон Чэхіі, пасля — Венгрыі. Памёр у Гродне ў 1492 годзе. Показать больше |
|
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.me (http://budzma.org/)) мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Нас чытаць бяспечна! ? Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook (https://www.facebook.com/budzmabelarusami)), VK (https://vk.com/budzmabelarusami)), Youtube (https://www.youtube.com/user/thebudzma/)), Instagram (https://www.instagram.com/budzma/)), Twitter (https://twitter.com/budzma)), Tiktok (https://www.tiktok.com/@budzma_razam)) Будзьма беларусамі і будзьма разам! ![]() Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma Показать больше |
|
?У Мінску адкрылася выстаўка мастацтва 40-х і пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя
Выстаўка жывапісу, графікі і скульптуры «У цішыні перад світаннем» прадстаўлена ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Гісторыю прадстаўленых мастакоў і іх твораў чытайце па спасылцы (https://budzma.me/news/u-tsishyni-perad-svitannem.html)).
Показать больше
|