Недостаточно прав
Чтобы просматривать эту страницу, нужно зайти на сайт.
|
?Ужо сёння!
«Жанчыны ў паўстанні Кастуся Каліноўскага: маці, жонкі, каханыя…». Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым у Вільні
Час: 18.00
?Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė (вул. Кармеліцкая), 5, Вільня
Ці мы задумваліся, якія яны, жанчыны паўстання 1863–1864 гадоў?
Уладзімір Арлоў раскрые нам невядомыя факты пра іх удзел у змаганні.
?Таксама аўтар прэзентуе новыя кнігі і перавыданні.
Уладзімір Арлоў — аўтар бестсэлераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройця за лепшую празаічную кнігу 2017 года «Танцы над горадам». Творы Уладзіміра Арлова перакладаліся на многія мовы свету, больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990-м эсэ «Незалежнасць — гэта...».
Хто ў Вільні? Завітвайце! Будзе цікава!?
Показать больше
|
|
24 чэрвеня 1900 г. нарадзіўся Кузьма Чорны
У гэты дзень з’явіўся на свет Мікалай Карлавіч Раманоўскі, якога кожны школьнік ведае па псеўданіме Кузьма Чорны.
Скончыў школу, народнае вучылішча ў Цімкавічах, а потым яшчэ адвучыўся і ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы.
З 1923 года жыў і вучыўся ў Мінску, дзе ў 1923 годзе паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. Далучыўся да літаратурнага аб’яднання «Маладняк».
У 1926 годзе стаў адным са стваральнікаў літаратурнага аб’яднання «Узвышша». Разам з Уладзімірам Дубоўкам, Адамам Бабарэкам, Язэпам Пушчам, Кандратам Крапівой ды іншымі выйшаў са скандалам з «Маладняка», выказваючы тым самым свой пратэст супраць прымітывізацыі мастацтва.
У 1944 годзе ў сшытку пачаў весці дзённік, дзе апісаў апошнія месяцы свайго жыцця. Акрамя іншага, згадваў катаванні, якія яму давялося перажыць у мінскай турме, калі яго арыштавалі ў канцы 1930-х.
Памёр 22 лістапада 1944 года з Мінску ад наступстваў інсульту. Пахаваны на Вайсковых могілках.
Показать больше
|
|
Традыцыйныя лялькі-абярэгі, выцінанкі з тканіны, аўтарскія арт-аб’екты. Што можна паглядзець на выставе «ТэкСтыльны букет»
Беларускі арнамент, увасоблены ў лапікавых карцінах, палатняныя посцілкі як з бабулінай хаты ў вёсцы, абярэгавыя лялькі, зробленыя без іголкі, а побач сучасныя арт-аб’екты з воўны ды дзівосныя аўтарскія пано — усё гэта вырабы ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю «ТэкСтыльны букет». Іх можна пабачыць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску да 30 ліпеня.
?Усім, хто цікавіцца ткацтвам, тэктыстылем і мастацтвам, раім наведаць.
?Чаму варта наведаць выставу і на што звярнуць увагу, распавядаем па спасылцы (https://budzma.org/news/textylny-bukiet-2023.html)).
Тут (https://budzma.me/news/textylny-bukiet-2023.html)) адкрыецца без VPN
Показать больше
|
|
?Ордэн Virtuti Militari: ад Тадэвуша Касцюшкі да Дуайта Эйзенхаўэра. Гісторыя ўзнагароды
Заснаваны ў 1792 годзе, ордэн з’яўляўся вышэйшай ваеннай узнагародай Рэчы Паспалітай і адным з найстарэйшых у сваім родзе ў свеце.
Ордэн застаецца актуальным і сёння — у выпадку вайны!
?Кім і калі быў заснаваны ордэн?
?Колькі катэгорый мае ўзнагарода?
?Хто быў першай асобай, узнагароджанай ваенным ордэнам Virtuti Militari?
?Хто стаў самым маладым у гісторыі кавалерам ордэну?
?І прычым тут Брэжнеў?
?Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама падрабязней пра гісторыю ўзнагароды чытайце па спасылцы (https://budzma.org/news/orden-virtuti-militari.html)).
Тут (https://budzma.me/news/orden-virtuti-militari.html)) адкрыецца без VPN.
Показать больше
|