|
Дух Радзючы
Працінаючы косці карэннем, Уздымаючы продкаў целы ў гару, Абуджаны духа радзючага зернем Дубы ўзлятаюць, звястуюць зару. З расселін-вачніц цягнуцца льяны А замшэлыя рэбры нібы папараць гараць уначы. Сярод голля я ад крыўя крыві п’яны Нагалошваю пачатак новай пары. Ля падмурку ў таварыстве нявінных і прагных паганцаў, І друідаў бязмоўных красамоўна сустракаю я вас. Паглядзіце іх жарсць спакушае застацца, Але крочым мы далей з гушчару ўвысь, да святла. Вены, жылы спляценне ў кары скамянелай. Ажылі абліччы нашай будучыні творцаў былых Плюшч, і ружа, і церне ўшанаванне ў памяці ветлай, Прарастуць тут і нашыя твары, але крочым, зараз час нашай зары. Ды нарэшце, дзе не пэўна вяршыня-прастора, У сафітах лісця, арках голля, мазайках святла Ласкава чакае нас Панна Марыя Беларусі сястра У абдымках трымае яе, запрашае суцешыць, Уз’ядноўвае зямлю і неба ў сабе, Нездарма, Шэпча лісце: Надыходзіць высны новай Купалля пара. Показать больше |