Вітаю, сябры! Я адсутнічаў на гэтым сайту колькі дзён, штось ля тыдзьню, але гэта не паколькі я забыўся пра ОўпэнУК, а паколькі
1. Я быў заяты ў агароду
2. Я роблю пераклад ОўпэнУК на беларускую мову ў правапісу Браніслава Тарашкевіча
Пачатковая вэрсія перакладу, якую я хацеў накіраваць да кіраўніцтва была створаная на заснаваньні існуючага беларускага перакладу, але насамрэч пераклад меў даволі мала чаго перакладзенага, таму я пачаў перакладваць ужо з расейсае мовы: расейскі пераклад зьвершаны на 100 адсоткаў. Калі я першы раз сеў на гэты пераклад, я зьлёту пераклаў 1000 радкоў, але здарылася тое, чаго я зусім не чакаў:
каманда да пуску emacs у тэрміналю (так, я выкарыстоўваў emacs у тэрміналю) выглядае як emacs -nw. Да гэтае каманды я стварыў аліяс em. E знаходзіцца даволі блізка да R. А вось ужо ў сваю чаргу, rm — гэта каманда выдаленьня пліку. Так. свой першы пераклад, які быў створаны амаль на палову, я выпадкова выдаліў, а потым я быў на дызмаралі, ды й вагарод пачаўся, і зусім на пераклад часу не было, але зараз я йзноў пераклаў тыя 1000 радкоў. Апроч гэтага я цяпер выкарыстоўваю kakoune ў якасьці тэкставага рэдахтару, дый быў створаны скрыпт, які не дае мне выпадкова выдаліць плік. Жыве беларускі пераклад! Показать больше

Комментарии (2)